Шакаладныя анёлы і яечня ў Гомелі
Вельмі дзіўныя і нечаканыя вырабы з шакалада можна пабачыць у фірмовай краме „Спартак”, якая знаходзіцца на тэрыторыі кандытарскай фабрыкі на вуліцы Хатаевіча ў Гомелі.

Анёлы з белага шакаладу тут па суседству з пеліканамі, пінгвінамі ў шаліках ды Дзядамі Марозамі.


Усё, што прадстаўлена ў вітрынах, фабрыка „Спартак” прапануе вырабіць на замовы..

Ёсць тут і шакаладныя скарбонкі з грашыма.
Не ўсе вырабы выглядаць аднолькава прывабліва. Шакаладныя шашлыкі, пельмені і патэльня з яечняй выклікаюць здзіўленне.

Здзіўленне выклікаюць і шакаладныя пчолы больш падобныя на мух.

Беларускае Радыё Рацыя



