Паштоўка, прысвечаная Аляксею Карпюку
У Слоніме выйшла з друку арыгінальная паштоўка, прысвечаная беларускаму пісьменніку, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі, лаўрэату Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Аляксею Карпюку (1920-1992).
Паштоўку падрыхтавалі і выдалі пісьменнік Сяргей Чыгрын і бібліятэкар Юлія Стралкоўская.
Дарэчы, гэта першая паштоўка ў Беларусі, прысвечаная вядомаму літаратару Гарадзеншчыны, аўтару славутай аповесці «Данута». Выхад яе прымеркаваны да 100-годдзя пісьменніка. На паштоўцы адлюстраваны партрэт пісьменніка, выявы некалькіх ягоных кніг. А на адваротным баку выдання – кароткая біяграфія Аляксея Карпюка.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
Array