У чым сэнс Радаўніцы?
Радаўніца – старажытная традыцыя беларускага народу, якая застаецца амаль незразумелай для сучаснага пакалення.

Падчас анлайн-лекцыі «Радаўніца: культ продкаў і ўваскрошанне ў кіберпрасторы» сутнасць свята раскрыла тэолаг Ірына Дубянецкая:
– Калі проста сказаць адной фразай: гэта дзень першага пасля Вялікадня памінання памерлых. Гэта пераважна ў традыцыі усходняй царквы. Насамрэч гэтая традыцыя вельмі старажытная, была пашырана многа дзе, і яна звязаная з базавым разуменнем “жыцця і смерці”. Смерць чалавека не ёсць смерцю асобы, той, хто памёр, ён нейкім чынам працягвае жыць.

На думку даследчыкаў, Радаўніца застаецца беларускім традыцыйным святам, якое мацуе нацыянальную ідэнтычнасць.
Беларускае Радыё Рацыя
Array