Гародня: “ Inversio” ў “Трэцім месцы”
Унікальны праект–хэпінінг “Inversio” абдыўся ў гарадзенскай прасторы “Трэцяе месца”. Здымкі для праекта рабіў фотамастак Сяргей Курыла, а аўтарскім выкананнем займаліся акторы з Свабоднай студыі.

Пра свае працы распавядае Сяргей Курыла:
– Фатаграфія, энергетыка горада Ерусалім. Наш агульны погляд дапамагае адчуць зусім іншыя плоскасці вымярэння, іншыя светы. Я ў гэтым амаль упэўнены, таму што рабяты, пабачыўся фотаздымкі, натхніліся, зрабілі выдатны танец, які сімвалізуе спробу перахода ў нешта іншае.
Мастацтвазнаўца Наталля Паўленка ўпэўнена, што такія хэпінінгі рэдкія для Гародні.
– Гэта ўнікальны вернісаж, таму што гэты хэпінінг, які пазней працягненцца ў нейкі акцыянізм, таму што хэпінінг ён зараз з танцорамі, мастаком, з куратарам выставы, нават з нейкімі гледачамі. А пазней, калі гэта нельга будзе адтвараць штодзесяць хвілін, штодзень – таму што гэта будзе іншая рэч.
У бліжэйшыя некалькі дзен удзельнікам прадастаўлення пад назваю “Inversio” можа стаць абсаютна любы гарадзенец, які прыйдзе ў прастору “Трэцяе месца”, што знаходзіцца ў самым цэнтры горада на вуліцы Маставой.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча
Array