Святкаванне Дня горада ў Полацку перанеслі
У Полацку традыцыйнага святкавання Дня горада сёлета не будзе.
Пра гэта ў сваім Instagram-акаўнце праінфармаваў старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч.
Па выніках апытання, 42% рэспандэнтаў выказаліся за правядзенне свята ў верасні гэтага года, а 58% – за яго перанос на травень наступнага.
Кіраўнік раёна падзякаваў усім палачанам за актыўны ўдзел у апытанні, а таксама праінфармаваў аб канчатковым рашэнні па гэтай нагодзе.
«Улічваючы эпідэмічную сітуацыю і большасць вашых меркаванняў, Дзень нараджэння нашага горада будзем адзначаць у траўні 2021 года. Але і ў гэтым годзе палачане не застануцца без свята. У больш стрыманым фармаце можна правесці традыцыйныя для восеньскай пары мерапрыемствы», – напісаў Ігар Марковіч.
З 2017 года Полацк адзначае Дзень горада ў верасні, але раней ён праходзіў у траўні. У гэтым годзе аднаму з самых старажытных гарадоў афіцыйна споўніцца 1158 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Array