Ірландыя таксама не прызнала вынікі выбараў у Беларусі
Пра непрызнанне вынікаў выбараў заявіў кіраўнік МЗС Ірландыі Сайман Ковэні. „Я рашуча асуджаю парушэнні правоў чалавека, якія мы назіраем пасля прэзідэнцкіх выбараў, што прайшлі з парушэннямі”, — сказана ў заяве Ковэні на сайце ірландскага МЗС.

Паводле яго слоў, апублікаваныя ЦВК вынікі „не з’яўляюцца легітымнымі, пра што сведчаць запалохванні і затрыманні, якія мелі месца як да, так і пасля выбараў”.
„Я аддаю належнае многім тысячам людзей, якія дабіліся таго, каб іх галасы былі пачутыя, у тым ліку падчас масавых дэманстрацый, якія мы назіралі ў мінулыя выхадныя, і нягледзячы на цалкам рэальную пагрозу, з якой яны сутыкнуліся для сваёй асабістай свабоды і бяспекі”, — адзначыў кіраўнік МЗС Ірландыі.
Раней Вялікабрытанія заявіла пра непрызнанне выбараў. Аналагічную пазіцыю выказалі ў ЕЗ, назваўшы выбары сфальсіфікаванымі.
belapan.by
Array