️Дома ў галоўнага рэдактара „Нашай Нівы” Ягора Марціновіча ператрус
Яго затрымалі, калі ён ранкам выйшаў з сабакам у двор.
Як паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Адар’я Гуштын, ператрус звязаны з артыкулам, надрукаваным у „Нашай Ніве”, пра дыджэя Сакалоўскага, які сцвярджаў, што на Акрэсціна яго збіваў намеснік міністра Барсукоў.
Ператрус праводзіць УСБ МУС.
