Гомельская выкладчыца Наталля Суслава пасля арышту выйшла на волю
Вядомая выкладчыца па рускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук пасля васьмі сутак арышту выйшла на волю.

Аднак сустрэць яе студэнтам, выпускнікам і калегам не далі: Наталлю Суславу вывезлі з ізалятара і даставілі да дому. Прысутныя распавялі, чаму вырашылі прыйсці сустракаць Наталлю Суславу.
– Яна характарызуецца ўсімі, з кім я размаўляў, як вельмі кваліфікаваны спецыяліст.
– Такога ў нашым грамадстве ўвогуле не мусіць існаваць, што чалавека за выказванне ягонай грамадзянскай пазіцыі караюць штрафамі, ці суткамі, як у яе выпадку.
– Вельмі сумна, што такі тонкі, інтэлігентны чалавек, як Наталля Уладзіміраўна, аказалася ў такім жахлівым, антыгуманным, нечалавечым месцы. Там яна не павінна знаходзіцца, ні ў якім разе.




Падчас знаходжання Наталля Суславай у ізалятары часовага ўтрымання выпускнікі ўніверсітэта знялі відэаролік у падтрымку сваёй выкладчыцы.
Беларускае Радыё Рацыя