На Палессі затаплення не чакаюць
Зіма прайшла амаль без ападкаў, і першая палова сакавіка абяцае быць лагоднай, таму выратавальнікі пакуль не назіраюць павелічэння ўзроўню вады ў вадаёмах.
Разам з тым, Міністэрства па надзвычайным сітуацыям правяло комплекс неабходных працаў, каб перастрахавацца ад паводкі, – адзначае супрацоўнік Пінскага гарадскога адзялення выратавальнай службы Сяргей Грыцкевіч:
– Пракладзеныя дадатковыя трубы для пропуску вады, праведзеная ачыстка трубаў, якія пралягаюць пад дарогамі, таксама вывезенае смецце з усіх небяспечных месцаў, дзе можа быць падтапленне.
Да сярэдзіны вясны ўзровень вады на Палессі можа падняцца, але падтапленняў, як у мінулых гадах – не будзе, кажуць выратавальнікі. Хоць сама паводка – з’ява, характэрная для беларускага поўдня.
Беларускае Радыё Рацыя



