У Лідзе затрымалі актывіста АГП Ежы Грыгенчу



Актывіста Ежы Грыгенчу затрымалі ў Лідскім РАУСе, куды ён прыехаў па позве.  У дачыненні да актывіста вялі адміністрацыйны працэс аб удзеле ў недазволеным масавым мерапрыемстве ў дзень, калі абвяшчалі прысуд лідскаму актывісту Вітольду Ашурку.

 Пра затрыманне Ежы распавядае яго жонка Валянціна:

– Прыйшла  позва з Ліды на сённяшні дзень. Сёння і паехаў. Позва прыйшла ўжо дзесьці пяць дзён таму. Паехаў адразу з рэчамі, таму што зразумела, што пакінуць. Толькі што тэлефанавала ў Ліду, сказалі што на 72 гадзіны па артыкуле 23.34 затрыманы.

РР: З чым звазаная гэтая справа?

– Не ведаю, магчыма, з судом над Ашуркам, на які ён ездзіў.

Актывіст прыязджаў у Ліду толькі аднойчы, калі выносілі прысуд грамадскаму актывісту Вітольду Ашурку. Тады на суд прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек, якія пасля абвяшчэння прысуду крычалі «Ганьба!», «Верым, можам, пераможам!».

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Array