У Менску затрымалі як мінімум 13 блогераў і адміністратараў тэлеграм-чатаў
У Менску 2 сакавіка адбываюцца масавыя затрыманні адмінаў мікрараённых і профільных тэлеграм-чатаў. Такая інфармацыя прыйшла з Каменнай Горкі, Матусевіча, Першамайскага раёна, а таксама ад вольнага прафсаюза студэнтаў, паведамляе @nashaniva.
У Менску таксама вядома пра затрыманне некалькіх чалавек:
-
Такарчук Вольга, блогерка, якая вядзе свой YouTube-канал;
-
Таптуноў Анатоль, супрацоўнік Epam;
-
Паршанкоў Аляксандр (БДУ);
-
Пратасеня Андрэй (БДУ);
-
Новікаў Аляксандр;
-
Літвін Руслан.
Да Літвіна раніцай прыехалі дадому. Са слоў жонкі забралі „за абразу супрацоўніка міліцыі” (пад пастом у сацыяльных сетках пакінуў непрыстойны каментар). Ці затрыманы ён у рамках адміністрацыйнага працэсу або крымінальнай справы – пакуль невядома.
У раёне Каменнай Горкі затрыманыя не меней чым за 20-ць чалавек. Сярод іх:
1. Карташоў Канстанцін;
2. Карташова Алена;
3. Саболька Алена;
4. Саболька Яўген;
5. Спісак Вольга;
6. Спісак Дзмітрый;
7. Пунько Дзмітрый.



