Гародня: ператрус у школе пры Саюзе палякаў
У Гародні ў польскай школе імя караля Стэфана Баторыя, якая дзейнічае пры Саюзе палякаў, адбываецца ператрус. Кажа дырэктарка школы Данута Карповіч:
– Адбываецца ператрус, праглядваюць кожную кніжку, кожную плыту CD. Ён пачаўся а 9-й гадзіне. На маю думку, працягвацца будзе доўга, бо ў нас кніжак вельмі багата і плытаў. Кожную паперку праглядваюць, шукаюць забароненую атрыбутыку. Прыйшло каля пяці міліцыянтаў.
А таксама зранку міліцыянты ў балаклавах прыйшлі дадому да Анджэя Пачобута, журналіста й сябра Рады незалежнага Саюзу палякаў. Зараз у яго дома таксама адбываецца ператрус.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота: znadniemna.pl