У Беларусі падвышаны экспартныя пошліны на нафту
У Беларусі павышаны стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведная пастанова Савета міністраў ад 31 мая № 299 сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін павышаны: на сырую нафту, мазут, нафтавы бітум, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты — да 58,8 долара за 1 т (раней — 54,9); на прамагонны бензін — да 32,3 долара за 1 т (раней — 30,1); таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, маслы змазачныя — да 17,6 за 1 т (раней — 16,4).
Дакумент набыў моц 1 чэрвеня.
Гэта шостае сёлета змяненне ставак вывазных мытных пошлін на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў, выпрацаваных з нафты. 1 траўня пошліны былі паніжаны.
Array