Павел Мялешка выйграў золата ў кіданні дзіды на міжнародным турніры ў Чэхіі
На Мемарыяле Ёзэфа Одложыла ў Празе беларускі кідальнік дзіды Павел Мялешка быў недасягальны для супернікаў, выйграўшы турнір з асабістым рэкордам і алімпійскай ліцэнзіяй – 85 метраў 6 сантыметраў.
Яшчэ адзін беларус Аляксей Каткавец заняў другое месца з вынікам 82 метры 91 сантыметр. Беларуская скакуха з шастом Ірына Жук таксама заваявала золата. Наша спартоўка ў лепшай спробе пераадолела планку на вышыні 4 метры 65 сантыметраў.
Беларускія баксёры заваявалі тры алімпійскія ліцэнзіі на кваліфікацыйным турніры ў Парыжы
Беларускія баксёры заваявалі тры алімпійскія ліцэнзіі на кваліфікацыйным турніры ў Парыжы, паведаміў дзяржаўны трэнер нацыянальнай каманды па боксе Аляксандр Ермашэвіч. У вагавай катэгорыі 63 кг пропуск на Гульні ў Токіа заваяваў Дзмітрый Асанаў. Таксама алімпійская ліцэнзія на рахунку Аляксандра Радзівонава ў вазе 69 кг. Дамогся права выступіць на галоўных стартах і вопытны баксёр Віталь Бандарэнка. Не змаглі стаць уладальнікамі ліцэнзій Міхаіл Даўгалевец і Уладзіслаў Смяглікаў, а таксама Юлія Апанасовіч, Галіна Бруевіч і Вікторыя Кебікава. Усяго на турніры алімпійскай кваліфікацыі ў Парыжы было разыграна 77 пропускаў на Гульні ў Токіа.
Дзмітрый Мінько заняў 7-е месца на Чэмпіянаце свету па дзюдо
Беларус Дзмітрый Мінько, які выступае ў вагавой катэгорыі 66 кг, заняў сёмае месца на чэмпіянаце свету па дзюдо ў Будапешце. У стартавым паядынку спартовец з Магілёўскай вобласці датэрмінова перамог Міада Насраці з Ірана. Затым адолеў іспанца Альберта Гайтэра Марціна і Чанчжона Кіма з Рэспублікі Карэя. Казахстанскі дзюдаіст Елдос Жумаканаў апынуўся мацней за Дзмітрыя Мінькова, які атрымаў права на выступ у суцяшальным раўндзе, але быў вымушаны скончыць барацьбу пасля сутычкі з расіянінам Якубам Шамілавым.
„Далас” падпісаў трохгадовы кантракт з Аксенцюком
Генеральны менеджар „Далас Старз” Джым Ніл абвясціў, што клуб падпісаў з беларускім нападнікам Яўгенам Аксенцюком трохгадовы кантракт пачаткоўца. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба НХЛ.
20-гадовы Аксенцюк набраў шэсць ачкоў (3 + 3) у 31 матчы з мінскім „Юнацтвам” у мінулым розыгрышы беларускай экстралігі. Форвард таксама закінуў чатыры шайбы і набраў пяць ачкоў (4 + 1) у 13 матчах плэй-оф, што дапамагло мінскаму „Юнацтву” выйграць чэмпіянат Беларусі. У 2019-20 гадах ён гуляў з цяперашнім зорным форвардам Таем Деландрэа ў клубе „Флінт” з OHL. Аксентюк набраў тады 78 ачкоў (33 + 45) у 58 матчах і заняў трэцяе месца ў камандзе з рэйтынгам „+13”.
Іга Швёнтэк выйшла ў чвэрцьфінал „Ралан Гарос”
У матчы чацвёртага раўнда „Ралан Гарос” прадстаўніца Польшчы Іга Швёнтэк, якая займае 9-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла 81-ю ракетку планеты ўкраінку Марту Касцюк з лікам 6:3, 6:4. Матч працягваўся 1 гадзіну 33 хвіліны. У чвэрцьфінале Швёнтэк сустрэнецца з грачанкай Марыяй Сакара.
Зборная Украіны ў кантрольным спарынгу разграміла каманду Кіпра
На стадыёне „Металіст” у Харкаве зборная Украіны ў кантрольным спарынгу забіла ў браму каманды Кіпра чатыры галы. Андрэй Ярмоленка адзначыўся дублем. Зборная Нямеччыны ў таварыскім паядынку не пакінула каменя на камені ад каманды Латвіі – 7:1. Галкіпер Мануэль Нойер правёў 100-ы матч за нацыянальную каманду – гэта рэкорд для брамнікаў. Толькі 12 футбалістаў правялі за зборную Нямеччыны больш гульняў, чым галкіпер „Баварыі”. Лідарам з’яўляецца экс-хаўбек Лотар Матэўс – у яго на рахунку 150 матчаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pressball.by




