Незагойная рана вайны
22 чэрвеня 1941 года пачалася вайна паміж Савецкім Саюзам і Германіяй. Увесь цяжар сутычкі паміж двума дыктатарамі упаў найперш на Беларусь, не гаворачы пра яе заходнюю частку, ваенны плацдарм на якой разгарнуўся яшчэ ў верасні 1939. У выніку загінуў кожны трэці жыхар Беларусі.
Для дзяцей вайны – гэта страшная і незагойная рана, успамінае пра пачатак вайны былая жыхарка Воршы Ніна Курневіч, якой тады было 9 гадоў:
– Нас бамбілі дакладана ў чатыры гадзіны раніцы, на світанні. Раніцай усё палала. Усё было ў агні. Наш дом стаяў на гары і нам усё было відаць. Бамбілі вузлавую станцыю.
Людзі, якія перажылі вайну, хочуць толькі міру. А тыя, хто хоча яе паўтарыць, напэўна, не думаюць, што сучасны варыянт будзе нашмат страшнейшы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: minsk-old-new.com