„Жонкі футбалістаў не працуюць, і ўсе — за БЧБ”
Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што спецслужбы адсочваюць настроі жонак спартоўцаў. Маўляў, тыя не працуюць і выступаюць „за БЧБ”.
Асабліва дасталося ад яго футбалістам: „У чэмпіянаце футбола некаторыя людзі, футбалісты атрымлівалі велізарныя сумы грошай. А навошта жонкам працаваць? Яны сядзяць і тыкаюць у гэтыя айфоны. І ўсе — за БЧБ. Ад гультайства”, — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Ён дадаў, што спецслужбы сочаць за настроямі сваякоў спартоўцаў: „Ёсць людзі, якія назіраюць за гэтымі працэсамі, і мне прама гавораць: каму мы плацім грошы?”
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: belta.by



