2 траціны рэкламных ролікаў на беларускім тэлебачанні прыпадае на заходнія кампаніі



З 874 рэкламных ролікаў на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах амаль дзве траціны (ці 63 працэнты) належаць заходнім кампаніям.

Рэкламу на „Беларусь 1”, АНТ і СТБ купляюць такія карпарацыі, як Nestlé, Mars, Henkel, Coca-Cola, Pepsi і іншыя, сведчыць даследаванне нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libereco, якая патрабуе ў заходніх кампаній  неадкладна спыніць сваю фінансавую падтрымку прапагандысцкага тэлебачання дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, — піша Libereco.

Лідарамі па продажы рэкламы беларускаму тэлебачанню сталі амерыканскія кампаніі з агульнай доляй 32 працэнты.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: nestle-cereals.com

Array