Дзяржаўнае тэлебачанне не абмінула ўвагай прадстаўнікоў недзяржаўных СМІ
Гаворка ідзе пра сюжэт берасцейскага тэлеканала аўтарства Наталлі Войцюх пад назвай “Надо разобраться”, дзе між іншым узгадалі і мясцовых журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву.
Кажа Мілана Харытонава:
– Яна асвятляла ўсе суды па “пінскай справе”, па беспарадках і па “карагоднай справе” і пра закрыццё польскай школы і пра суды над “Князь Вітаўт”. Гэта ўсё яна робіць. Такія нізкаякасныя каналы і праграмы я ўвогуле не гляджу. З таго, што мне пераказалі, то ў вялікім сюжэце нас вінавацяць з Алесем у каардынацыі пратэстаў. Гэта проста смешна. Сюжэты гэтыя проста частка запланаванай атакі на журналістаў, кампанія па зачыстцы медыяпрасторы.
Абодва журналісты неаднаразова спазналі судовы пераслед і адміністрацыйныя спагнанні за “працу без акрэдытацыі”.
Беларускае Радыё Рацыя




