У Берасці затрымалі 64-гадовую актывістку Алену Гнаўк
Яе выклікалі ў РАУС 19 жніўня, і ў 20.00 сваякоў праінфармавалі пра яе затрыманне, паведамляюць праваабаронцы.
У траўні гэтага года 64-гадовую жанчыну прыгаварылі да двух гадоў „хатняй хіміі” па вядомай „карагоднай справе”. Два тыдні таму ў дачыненні да Гнаўк распачалі яшчэ адну крымінальную справу: яе абвінавачваюць у „абразе прэзідэнта”.
Беларускае Радыё Рацыя