Пасол Расеі ў Беларусі заявіў, што кібератакі не перашкодзілі анлайн-галасаванню
Пасол Расеі у Беларусі заявіў, што кібератакі не перашкодзілі анлайн-галасаванню на выбарах у Дзяржаўную думу.
Больш за палову тых, хто прагаласаваў на выбарах дэпутатаў скарысталіся анлайн-галасаваннем, што сведчыць аб узроставай катэгорыі выбарцаў, паведаміў пасол Расеі ў Беларусі Яўген Лук’янаў.
„Па стане на 12.00 у Раскі да гэтага моманту яўка на выбары дэпутатаў склала больш за 31%, з іх да 60-70% скарысталіся анлайн-галасаваннем”.
У Беларусі анлайн-галасаванне было немагчыма, бо яно арганізавана праз партал дзяржаўных паслуг.
Выбары ў расейскую Дзярждуму стартавалі 17 верасня, яны завяршаюцца сёння, 19 верасня. Акрамя таго, на выбарах у адзіны дзень галасавання будуць абраныя кіраўнікі 9 рэгіёнаў (яшчэ 3 абяруць рэгіянальныя парламенты), а таксама дэпутаты заканадаўчых органаў дзяржаўнай улады ў 39 рэгіёнах.
У Беларусі расейцы могуць прагаласаваць на 8 участках.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
