Берасцейца падазраюць у кіданні «дымавухі» ў будынак ГУБАЗіК
Пра гэта паведамляе сайт мясцовых праваабаронцаў «Берасцейская вясна». Там жа дадаецца, што падазраванага завуць Павел Шпетны, які праходзіць па «анархісцкай» справе. Яго, сярод іншых сямі чалавек, затрымалі ў сакавіку, пасля чаго звінавацілі, між іншым, у «стварэнні і ўдзеле ў злачыннай групоўцы»:
– „Да якой субкультуры сябе адносіш?” „Антырасізму”. „Левых, правых?” „Гэта паза-палітыкай”. На семярых удзельнікаў рэвалюцыйнага дзеяння выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗік МУС падчас аператыўнай работы па крымінальнай справе, пачатай па факце стварэння злачыннай арганізацыі і ўдзелу ў ёй. Маладыя людзі знаходзяцца ў ІЧУ. Усе затрыманыя – жыхары Берасцейшчыны ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў.
Цяпер у дадатак да папярэдніх абвінавачанняў Паўла Шпетнага падазраюць і ў кіданні дымавой шашкі ў бок будынку ГУБАЗіК, які меў месца ў 2016 годзе. Каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Моладзь, якую затрымалі, прымала заўжды вельмі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. І як мы памятаем, у іх такі зорны момант быў якраз падчас “Маршу недармаедаў”, калі яны адсунулі калону, і некалькі тысяч чалавек прайшліся па вуліцах Берасця пад сцягамі анархістаў. Ясна, што ўладу гэта страшна напалохала, і зараз, калі яны пабачылі, што ў Берасці настолькі пратэстны электарат, то распачалі беспрэцэдэнтныя захады.
Паводле інфармацыі ў дзяжаўных СМІ, згаданы акт ля будынку ГУБАЗіК разглядаецца як «злоснае хуліганства» і праводзіцца пошук іншых саўдзельнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: brestspring.org