У Гародні затрымалі больш за 20 грамадзян Ірака
УУС Гарадзенскага аблвыканкама паведамляе, што грамадзяне Ірака былі затрыманыя пры засяленні ў адну з гасцініц Гародні. Пра нелегалаў у міліцыю паведаміла адміністрацыя.
Усіх даставілі ў міліцыю. Аказалася, што ў замежнікаў не было дакументаў, якія пацвярджаюць легальны статус знаходжання на тэрыторыі нашай краіны.
Як паведамляе міліцыя, 24 грамадзяніна Ірака будуць высланы на радзіму.
Фота: extraguide.ru