МЗС Польшчы адрэагаваў на інцыдэнт на мяжы
Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміла, што часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь Аляксандр Часноўскі выкліканы на гутарку ў МЗС. Гэта наступства інцыдэнту на польска-беларускай мяжы.

Як паведамлялася, у ноч на панядзелак на тэрыторыю Польшчы з Беларусі ўварваліся невядомыя людзі ў форме са зброяй. МЗС не паведаміў падрабязнасцяў адносна згаданага і месцы, дзе ён адбыўся. Таксама не патлумачылі, наколькі вялікая група ўзброеных людзей перасякла польска-беларускую мяжу. У міністэрстве паведамілі, што размова з Часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь адбылася ўчора. Яго прыняў намеснік міністра замежных спраў Пётр Ваўжык.
У прэс-рэлізе польскага знешнепалітычнага ведамства паведамляецца, што міністр Ваўжык выказаў беларускаму боку рашучы пратэст супраць парушэння мяжы. „Ён падкрэсліў, што Польшча цвёрда настроена абараняць свае межы і знешнія межы Еўразвязу. Дыпламат таксама перадаў, што разам з усёй супольнасцю дэмакратычных краін еўраатлантычнай супольнасці Польшча будзе паслядоўна супрацьстаяць нелегальнай міграцыі, арганізаванай Менскам.
Намеснік міністра абвясціў, што накіруе ноту пратэсту ў Міністэрства замежных спраў Беларусі і заклікаў беларускі бок неадкладна расследаваць гэты інцыдэнт. Паведамляе Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
Array