Хакеры апублікавалі звесткі пра паўтары тысячы даносчыкаў на пратэстоўцаў



І паабяцалі працяг. Людзі тэлефанавалі на 102 і паведамлялі аб дваровых акцыях, вывешаных бел-чырвона-белых сцягах, надпісах з абразамі Лукашэнкі. Беларусы заяўлялі ў міліцыю ня толькі на выпадковых мінакоў, але і на суседзяў і нават сваякоў. “Кіберпартызаны” сцвярджаюць, што ім вядомыя імёны, адрасы і нумары тэлефонаў тых, хто званіў у міліцыю. Упершыню звесткі пра людзей, якія скардзіліся на пратэстоўцаў, хакеры апублікавалі ў верасні. Тады яны абнародавалі інфармацыю пра больш як 2800 чалавек. “Кіберпартызаны” раней заявілі, што атрымалі доступ да пашпартных звестак усіх грамадзян, да базы плацельшчыкаў ФСЗН, а таксама да ўнутранай базы міліцыі. Улады гэтыя звесткі не зняпраўджвалі.