Нікарагуа: выбары як у Беларусі
7 лістапада ў Нікарагуа прайшлі так званыя прэзідэнцкія выбары. Даніэль Артэга, які доўгія гады займае вышэйшы пост у краіне, імкнецца кожным чынам захаваць уладу. Асноўныя апазіцыйныя лідары напярэдадні выбараў былі кінутыя ў турму. За кратамі знаходзяцца многія апаненты рэжыму.

Чарга на выбарчым участку
Артэга, былы ўдзельнік партызанскага руху, у 1979 годзе скінуўшага дыктатуру правага кшталту Анастасіё Самосы, амаль напэўна захавае пасаду прэзідэнта на 4-ы тэрмін разам з жонкай, віцэ-прэзідэнтам краіны Расарыё Мурыльё.
Даніэль Артэга займаў пасаду прэзідэнта ў 1980-ых, але прайграў у 1990 годзе, пасля чаго вярнуўся на пост кіраўніка дзяржавы ў 2007 годзе.
З траўня бягучага году паліцыя Артэгі змясціла ў турму каля 40 вядомых дзеячаў апазіцыі, уключна з 7 кандыдатамі ў прэзідэнты, а таксама ведамых бізнесоўцаў, журналістаў і нават былых саюзнікаў-паўстанцаў.
Адзіную, па-сутнасці фіктыўную, апазіцыю Артэгу на выбарах склалі 5 не вельмі ведамых кандыдатаў ад саюзніцкіх партый.
Прагназавалася, што многія з 4,5 мільёна нікрагуанцаў, якія маюць права голасу, не прыдуць на галасаванне. Апазіцыя заклікала байкатаваць псеўдавыбары.
Беларускае Радыё Рацыя
Array