На Берасцейшчыне чарговы раз вырасла колькасць палітвязняў
Плюс чатыры. На Берасцейшчыне чарговы раз вырасла колькасць палітвязняў. Да спісу дададзеныя: Арцём Андрасюк, Віктар Кухарчук, Юлія Лаптановіч і Віталь Бандарук.
Палітвязень Арцём Андрасюк знаходзіцца ў выпраўленчай установе адкрытага тыпа №46. Праходзіць па „карагоднай справе”. Пакараны 2 гадамі пазбаўлення волі.
Жыхар горада Іванава Берасцейскай вобласці Віктар Кухарчук — у СІЗА №7 у Берасці. Таксама праходзіць па „карагоднай справе”, прысуд яшчэ агучаны не быў.
Юлія Лаптановіч зараз у СІЗА №7 у Берасці. Жыхарка Пружанскага раёна асуджана па „карагоднай справе”. Прысуджана хатняя хімія. Але затрыманая пасля прысуду яшчэ па некалькіх крымінальных справах — разгалашэнне персанальнай інфармацыі і фінансаванне экстрымісцкай дзейнасці.
І жыхар Камянецкага раёна Віталь Бандарук знаходзіцца ў СІЗА №7 у Берасці. Пакараны 5 гадамі калоніі агульнага рэжыма адразу за пяць палітычна матываваных крымінальных артыкулаў.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.