ЕЗ выдзяляе грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі ў свае краіны
Еўразвяз выдзеліць 3,5 мільёны еўра на тое, каб падтрымаць добраахвотнае вяртанне мігрантаў з Беларусі ў свае краіны.

Пра гэта заявіла ў аўторак кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
„Усё больш мігрантаў аказваюцца ў пастцы, і мы будзем супрацоўнічаць з агенцтвамі ААН, каб палегчыць іх вяртанне дадому”, – паведаміла яна.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай, куды з пачатку года накіраваліся мігранты, рэзка абвастрыўся 8 лістапада. Некалькі тысяч чалавек падышлі з беларускага боку да польскай мяжы і спрабавалі сілай яе перайсці. Краіны ЕЗ абвінавачваюць Менск у наўмыснай эскалацыі крызісу.
Array