Паўла Батуева затрымалі па крымінальнай справе
Стала вядома, што затрыманне салігорскага актывіста Паўла Батуева і вобшукі ў яго кватэры і кватэры яго бацькі праводзіліся ў межах крымінальнай справы па двух артыкулах КК.

Адзін з іх — арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) за абразу начальніка салігорскага РАУС.
У дадзены момант Павел затрыманы на 72 гадзіны.