„Мы вас не пакінем”
Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль звярнуўся да беларусаў.

„Наша пасланне да людзей у Беларусі дакладнае: мы вас не пакінем, — гаварыў ён у відэазвароце да ўдзельнікаў Асамблеі грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства. — шырокая эканамічная падтрымка для дэмакратычнай Беларусі — да 3 мільярдаў еўра, з’яўляецца рашучым абавязацельствам па падтрымцы лепшай будучыні і дэмакратычнага выбару народа Беларусі”.
Шарль Мішэль сказаў, што Еўразвяз заклапочаны пераследам людзей уладамі Беларусі і сумнай сітуацыяй з грамадзянскай супольнасцю, якая апынулася пад „зачысткай”. Ён згадаў і міграцыйны крызіс ды ролю ў ім рэжыма Аляксандра Лукашэнкі.
„Мы далі жорсткі адказ”, — заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады. Ён згадаў пра пяты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі, які неўзабаве будзе ўведзены, і пра падрыхтоўку „далейшых дзеянняў” (у шосты пакет санкцый Еўразвяза могуць трапіць да 300 прадпрыемстваў і фізічных асоб).
Беларускае Радыё Рацыя