Памёр журналіст Генадзь Кеснер
У Менску пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў, вядомы беларускі журналіст Генадзь Кеснер.

Многія гады Генадзь працаваў у недзяржаўных медыя, быў адным з першапраходцаў незалежнай радыёжурналістыкі ў Беларусі, станавіўся лаўрэатам журналісцкіх конкурсаў і ўзнагарод.
Беларускае Радыё Рацыя смуткуе з нагоды смерці калегі і выказвае спачуванні родным і блізкім Генадзя.