Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася да 907
У Беларусі цяпер 907 палітвязняў. 6 снежня праваабаронцы прызналі палітычнымі заняволенымі яшчэ 12 чалавек. Гэта:
Ірына Радзькова,
Мікіта Кунтыш,
Валерый Казей,
Арцём Грыб,
Сяргей Ключанскі,
Гаянэ Ахціян,
Дзмітрый Горбач,
Вікторыя Ганчарова,
Ігар Пазнякоў,
Алена Ягорычава,
Анастасія Пацехіна,
Аляксандр Шышко.
Праваабаронцы лічаць іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркаванняў.