Анонс: 21-га снежня «Госць Рацыі» – Пётр Рудкоўскі
Беларускі Інстытут стратэгічных даследаванняў прадставіў новае даследаванне „Каштоўнасці і геапалітыка”, якое ахапіла каштоўнасныя арыенціры беларусаў у перыяд з 2010 па 2020 год.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – дырэктарам Беларускага Інстытута стратэгічных даследванняў Пятром Рудкоўскім пра тое, наколькі Беларусь цэласная, якія каштоўнасці важныя для беларусаў зараз, наколькі яны ўжо паўплывалі на выбары 2020 і яшчэ паўплываюць на выбар наступнага кіраўніка Беларусі.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам дырэктара Беларускага Інстытута стратэгічных даследаванняў Пятра Рудкоўскага, слухайце ў аўторак, 21-га снежня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя».
Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 7.10 адпаведна.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
