У Лондане напалі на дыпламатаў з Беларусі
МЗС Беларусі паведаміла, што вечарам 19 снежня быў здзейснены напад на пасольства Беларусі ў Лондане.

“Спачатку групай асоб быў сапсаваны фасад будынка ўстановы, а затым фізічна атакаваныя беларускія дыпламаты, якія прыбылі на месца”, — гаворыцца ў паведамленні. Аднаму з дыпламатаў былі нанесеныя сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні і спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога. У лякарні дыягнаставаны пералом носа, страсенне мозга лёгкай ступені і зламаны зуб. Паліцыя затрымала частку нападнікаў. Міністэрства заяўляе, што асобы меркавана ўваходзяць у “радыкальную эмігранцкую групоўку “Надзея”.
У МЗС Беларусі выкліканы часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі. Яму абвясцілі рашучы пратэст з патрабаваннем расследаваць інцыдэнт.
Беларускае Радыё Рацыя
Array