Сацсеткі Латушкі і Цапкалы прызналі «экстрэмісцкімі»
Сацсеткі Паўла Латушкі прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Маецца на ўвазе яго Telegram-канал, Telegram-чат і YouTube-канал.

Таксама прызнаныя экстрэмісцкімі і сацыяльныя сеткі Валерыя Цапкалы.

Тэлеграм-канал і чат Валерыя Цапкала, канал на YouTube прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Менска па матэрыялах ГУБАЗіК МУС.