У Жыровічах памянулі мітрапаліта Філарэта
12-га студзеня ў Жыровіцкім Успенскім манастыры адбыліся богаслужэнні з нагоды гадавіны смерці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) (1935-2021).
Боскую літургію правёў мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін у саслужэнні мітрапаліта Смаленскага Ісідора, беларускіх архіепіскапаў і іншых святароў розных рангаў.
Богаслужбовыя песнаспевы выканаў мужчынскі хор Менскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам Кірыла Савіча.
Падчас ушанавання мітрапаліта Філарэта ў Жыровіцкім манастыры прысутнічалі кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы і культуры Віктар Лісковіч і іншыя чыноўнікі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота МенДС





