МЗС Беларусі ўзгадніла кандыдатуру Грызлова на пасаду амбасадара РФ у Менску
Набліжаны да Уладзімера Пуціна расейскі чыноўнік, як чакаецца, будзе прадстаўляць у Беларусі інтарэсы Расеі. Пра ўзгадненне МЗС Беларусі кандыдатуры старшыні найвышэйшай рады «Единой России» Барыса Грызлова, паведамляе @rian_ru.
Цяперашні амбасадар Яўген Лук’янаў, які ўзначальвае дыпламатычную місію з сакавіка 2021 году, у хуткім часе будзе адкліканы.
Барыс Грызлоў займае пасаду старшыні найвышэйшай рады партыі з 2002 году. У яго задачы ўваходзіць «агульнае палітычнае кіраўніцтва дзейнасцю партыі», а таксама ўдзел ад «Единой России» ва ўсіх расейскіх і замежных органах і арганізацыях.
Фота: ria.ru
Array
