Кіраўнік МЗС Нідэрландаў дазволіў дыпламатам пакінуць Украіну
Кіраўнік МЗС Нідэрландаў дазволіў дыпламатам пакінуць Украіну, калі ў іх ёсць такое жаданне.
«Гэта велізарная дылема, калі не хочацца сыходзіць занадта рана, але таксама не хочацца сыходзіць і занадта позна, каб не падвяргаць небяспецы свой уласны народ», – сказаў міністр Вопке Хукстра.
Раней аб эвакуацыі дыпламатаў і іх сем’яў паведамілі некалькі краін, у прыватнасці ЗША, Вялікабрытанія, Аўстралія, у той жа час дыппрадстаўніцтвы гэтых краін ва Украіне працягваюць працаваць.
Беларускае Радыё Рацыя
Array