Новы расейскі пасол у Беларусі Грызлоў сустрэўся з Макеем
Новы расейскі пасол у Беларусі Барыс Грызлоў сустрэўся ў Менску з Уладзімірам Макеем.

Ён уручыў міністру замежных спраў копіі даверчых грамат. МЗС Беларусі паведамляе, што яны абмеркавалі „актуальныя пытанні беларуска-расейскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў”.
Уладзімір Пуцін прызначыў новага пасла Расеі ў Беларусі ў сярэдзіне студзеня. Папярэдні пасол Яўген Лук’янаў адпрацаваў на сваёй пасадзе менш за год.
71-гадовы Грызлоў — „палітычны цяжкавагавік”, блізкі паплечнік Пуціна.
Array