У Менску выдадуць “Кароткую гісторыю Беларусі” Алеся Краўцэвіча



У Менску выдадуць “Кароткую гісторыю Беларусі” Алеся Краўцэвіча. Наклад абмежаваны замовамі.

Глеб Лабадзенка паведаміў у Facebook пра тое, што распачынаецца падпіска на ўнікальную кнігу доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча “Кароткая гісторыя Беларусі”. “Галоўная мэта кнігі, каб прачытаўшы 120 старонак і праглядзеўшы 156 ілюстрацый, любы беларус змог уцямна і лагічна за 10 хвілін пераказаць нашу вялікую і слаўную гісторыю, не задумваючыся, сказаць, хто мы і адкуль мы”, — зазначае Лабадзенка.

Выхад кнігі плануецца на красавік-травень. На цяперашні момант ужо заканчваецца вёрстка кнігі.

Фота: facebook