„Польшча мусіць падрыхтавацца прымаць параненых і ўцекачоў з Украіны”



Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што польскі ўрад рыхтуе дапамогу для магчымых параненых і ўцекачоў з Украіны ў выпадку расейскага ўварвання. Пасля сустрэчы са сваім візаві ў Кіеве Маравецкі адзначыў, што Польшча дапаможа абараніць Украіну, але таксама рыхтуе дапамогу для магчымых уцекачоў.

– Трэба падрыхтавацца да найгоршага – гэта патэнцыйная дапамога параненым. Спадзяемся, што яна не будзе патрэбная. Гэта таксама дапамога ў выпадку неабходнасці эвакуацыі часткі насельніцтва. Аднак першым, базавым сцэнаром з’яўляецца абарона ўкраінскай дзяржавы ад нападу, які, спадзяюся, не адбудзецца, – заявіў Маравецкі.

Неўзабаве ва Украіну будуць дастаўлены 38 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай з Польшчы. Урад Польшчы вырашыў накіраваць абсталяванне, неабходнае для стварэння лагераў бежанцаў. На пытанне, ці мае намер Польшча пабудаваць агароджу на мяжы з Украінай, па прыкладзе плоту на польска-беларускай мяжы, кіраўнік ураду адказаў, што такой неабходнасці няма.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: PAP/EPA

Array