У Беларусь на вучэнні прыбыў расейскі зенітны ракетны комплекс С-400
Сумесныя расейска-беларускія вучэнні пачнуцца на беларускай тэрыторыі ля межаў Украіны 10 лютага.

Зенітны ракетны комплекс С-400 «Трыўмф» аб’яднання ВПС і СПА Усходняй вайсковай акругі Расеі, задзейнічаны ў праверцы сіл рэагавання так званай «саюзнай дзяржавы», прыбыў у Беларусь.
«Са станцыі разгрузкі асабовы склад зробіць марш на штатнай тэхніцы на незнаёмы палігон у Берасцейскай вобласці», — напісала Міністэрства абароны Расеі.
Па прыбыцці да месцаў выканання навучальных задач расейскія разлікі зенітнага ракетнага комплексу С-400 правядуць інжынернае ўсталяванне і маскаванне стартавых пазіцый, тэхнічнае абслугоўванне тэхнікі і заступяць на баявое дзяжурства па СПА ў складзе Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расеі.
Array