Агляд прэсы: раяль у хмызняку
У Беларусі ў 4 км ад мяжы з Украінай усталявалі пантонны мост праз Прыпяць. Канфлікт вакол Украіны і сусветная эканоміка. Еўрапейскі суд адстойвае механізм абароны вяршэнства права. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

„Амерыканскую выведку, якая сочыць за мясцовасцю, прыцягнуў увагу факт устлявання вайскоўцамі ў Беларусі за 4 кіламетры ад украінскай мяжы пантоннага моста праз Прыпяць»”, – паведамляе ўкраінскае выданне InformNapalm.
Выданне прыводзіць дадзеныя розных назіральнікаў, якія заўважылі будаўніцтва пантоннага маста на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыеэкалагічнага запаведніка Беларусі ў Чарнобыльскай зоне адчужэння каля мяжы Украіны. Паведамляецца, што мост быў узведзены ў перыяд з 14 па 15 лютага, пра што сведчаць спадарожнікавыя здымкі. Варта адзначыць, што будаўніцтва пантонных пераходаў у такіх блізкіх да мяжы раёнах дэманструе падрыхтоўку да наступальнай аперацыі і намеры весці наступальныя дзеянні.
«Хто пабудаваў мост: расейскія ці беларускія вайскоўцы, пакуль невядома. Тэрыторыя запаведніка не ўваходзіць у лік заяўленых раёнаў сумесных ваенных вучэнняў. На поўнач ад яе знаходзіцца Мазырскі раён, дзе, паводле легенды, расейскія вайскоўцы павінны адпрацоўваць абарончыя дзеянні з мотастралковым падраздзяленнем, а на ўсход – Палескі раён, дзе абвешчана баявое дзяжурства артылерыйскіх і ракетных падраздзяленняў расейскіх войскаў, якія маюць адпаведнае ўзбраенне для ўзвядзення такіх мастоў. Эксперты адзначаюць, што цяжка пачаць наступ, выкарыстоўваючы гэты від пантоннай пераправы на грунтавых дарогах і шматлікіх балотах у гэтым раёне. Акрамя таго, прагноз надвор’я ў Прыпяці і ўздоўж усіх небяспечных участкаў украінскай мяжы на бліжэйшы месяц сведчыць аб немагчымасці дастатковага прамярзання глебы, што робіць перамяшчэнне расейскай цяжкай тэхнікі вельмі праблематычнай. Прыкладам стала захрасненне танкаў 150-й мотадывізіі ў Растоўскай вобласці, за 30 км ад мяжы з Украінай, якое адбылося 11 лютага», – працягвае сачыць за падзеямі ўкраінскае выданне.
У кантэксце крызісу вакол Украіны ўвага сусветнай супольнасці прыкавана галоўным чынам да перасоўвання войскаў у прымежнай зоне. Аднак, як адзначае еўрапейская прэса, не варта выпускаць з-пад увагі і эканамічныя аспекты спрэчкі, якая пачалася значна раней цяперашняга абвастрэння, і вынікі якой будуць адбівацца яшчэ доўгі час.
«Нават у выпадку дээскалацыі Расея не павінна выйсці сухой з вады», – піша нямецкая газета Zeit Online.
«Пуцін увёў у страх і жах цэлы кантынент, занёсшы над ім дубінку вайны. Засяродзіўшы войскі ля межаў Украіны, ён спрабаваў шантажаваць Кіеў і НАТО. Няўжо Пуцін ужо не перайшоў мяжы цывілізаванага ўзаемадзеяння народаў? Так, перайшоў. Менавіта таму план па ўвядзенні санкцый павінен быць рэалізаваны: не ў поўным аб’ёме, вядома, але ў належным. У любым разе, звароту да звыклага становішча рэчаў быць не можа», – катэгарычна сцвярджае нямецкае выданне.
Польшча і Венгрыя пацярпелі паразу: Еўрапейскі суд адхіліў пазоў гэтых краін, вылучаны супраць прынятага ў ЕЗ механізма ў абарону вяршэнства права. Гэты механізм дае магчымасць скарачаць выплаты з фондаў ЕЗ краінам, у якіх з-за невыканання вяршэнства права адсутнічаюць гарантыі таго, што выдзеленыя сродкі будуць выкарыстаны ў адпаведнасці з прынцыпамі прававой дзяржавы. У выніку над Польшчай і Венгрыяй навісла пагроза фінансавых санкцый.
Чэшская газета Hospodářské noviny вітае рашэнне суду.
«Суддзі ў Люксембургу ні многа ні мала, усталі грудзьмі на абарону адзінага ўнутранага рынку ЕЗ. Рынак рассыплецца ў прах, калі правілы не будуць агульнымі для ўсіх краін супольнасці. Паколькі Чэхія залежыць ад гэтага рынку, а мы ў цэлым асацыюем сваё членства ў ЕЗ менавіта з ім, то ў нашых інтарэсах адстойваць гэтае адзінства. Чэшскаму ўраду варта нагадаць сваім венгерскім і польскім калегам, што ў нас у адносінах да ўсіх дзейнічаюць адзіныя правілы», – рэзюмуе чэшскае выданне.
Па выніках датэрміновых парламенцкіх выбараў у гішпанскай аўтаномнай вобласці Кастылія-Леон ультраправая партыя Vox значна ўмацавала свае пазіцыі: яна выйшла на трэцяе месца, саступіўшы толькі кансерватыўнай Народнай партыі і Гішпанскай сацыялістычнай працоўнай партыі. Калі раней у мясцовым парламенце засядаў усяго толькі адзін дэпутат ад Vox, то зараз такіх будзе ажно 13. Гішпанская прэса разважае пра тое, ці не вырашацца зараз кансерватары на альянс з ультраправымі.
Гішпанская газета La Razón нагадвае аб тым, што ў сацыялістаў, якія стаяць цяпер у руля, ёсць усе рычагі для таго, каб прадухіліць удзел ультраправых ва ўрадзе краіны.
«Партыя Vox яшчэ на адзін крок наблізілася да таго, каб стаць новай вядучай сілай сярод гішпанскіх правых. Вядома, усе свабодны лічыць гэтую партыю пагрозай для дэмакратыі, Канстытуцыі і згуртаванасці грамадства. Аднак калі ёсць такая ўпэўненасць, і калі гэтая яшчэ маладая партыя сапраўды ўяўляе такую вялікую небяспеку для краіны, то тады незразумела, чаму Гішпанская сацыялістычная рабочая партыя не прапануе Народнай партыі ўстаць плячом да плячука, каб выратаваць краіну і народ ад навіслай катастрофы», – падкрэслівае гішпанскае выданне.
Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.
Беларускае Радыё Рацыя
Array