«Белыя халаты»: У беларускія шпіталі прывозяць расейскіх ваенных
Па інфармацыі телеграм-каналаў, якая паступае непасрэдна ад медыкаў, у шпіталі Гомеля, Мазыра і іншых памежных з Украінай гарадоў пачалі прывозіць параненых расейскіх вайскоўцаў. А ў моргі целы загінулых. Доктар Ірына Здота, якая шмат гадоў прапрацавала ва ўстановах медыцыны Гомеля, а зараз была вымушаная з’ехаць з Беларусі гаворыць, што медыкі там знаходзяцца пад падпіскаю аб неразгалошванні
– Вось тое, што мне сказалі, добра, што я з’ехала. Тое, што яны пабачылі, яны не маглі нават уявіць. Ёсць лекары, якія ўсё жыццё аперыруюць і яны трацілі прытомнасць, таму што зусім маладыя дзеці. Крыўдна, што ідуць на выпіску нашы, беларускія хворыя, дзеля таго, каб вызваліць ложкі пад ваенных з Расеі.
Па інфармацыі якая маецца, у беларускія медычныя ўстановы паступаюць нават салдаты тэрміновай службы зусім маладога веку. Часам з несумяшчальнымі з жыццём траўмамі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя