У Жыровічах адбыўся злёт праваслаўнай моладзі
У Менскай духоўнай семінарыі і Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры адбыўся злёт праваслаўнай моладзі.
Удзел у злёце прынялі калі 100 актыўных чалавек з брацтваў і моладзевых калектываў усіх епархій Беларускага Экзархата. Праграма мерапрыемства была скіравана на больш глыбокае вывучэнне праваслаўнай веры, далучэнне моладзі да гістарычнай і культурнай спадчыны царквы і краіны ў цэлым.
Падчас злёту былі наладжаны экскурсіі па вучэбным корпусе духоўнай школы, царкоўна-археалагічным музеі семінарыі, Жыровіцкай абіцелі. Прысутныя пазнаёміліся таксама з экспазіцыяй, прысвечанай мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву). А гістарычны квэст дапамог моладзі праверыць і замацаваць атрыманыя веды падчас экскурса ў жыццё манастыра і семінарыі.
Беларускае Радыё Рацыя
