Беларускія вайскоўцы адмаўляюцца наступаць на Украіну
Па звестках выдання zn.ua, беларуская вайсковая калона, якая ўжо ў вёсцы Міхайла-Кацюбінскае Чарнігаўскай вобласці, адмаўляецца рухацца далей у глыб Украіны.

Мова ідзе пра некалькі соцень адзінак тэхнікі, сярод якой “Смерчы”, танкі, “Півоні”, БМП, БТР, бензавозы. Крыніца ўкраінскага выдання адзначае, што камандзіры войскаў “бегаюць па калоне і прымушаюць выконваць загад”.
Ранейшыя паведамленні пра тое, што беларускія вайскоўцы ступілі на тэрыторыю Украіны, не знайшлі дакументальных пацверджанняў. 2-га сакавіка гэта пацвердзіў і Офіс прэзідэнта Украіны.
Array