Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Сёння вырашаецца будучыня Украіны, усёй Еўропы і свету
У сваім сёлетнім Слове на Вялікі пост арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч згадаў сітуацыю ва Украіне.
“Мы з’яўляемся сведкамі ваенных дзеянняў, разбурэння гарадоў і населеных пунктаў, знішчэння інфраструктуры, гібелі людзі, праліцця крыві, вымушанага пакідання месца свайго жыхарства мірнымі людзьмі, сярод якіх шмат старых, нямоглых і дзяцей. Ці можна было ўявіць сабе такое яшчэ зусім нядаўна? Але гэта жахлівая рэальнасць нашага часу”, — канстатуе каталіцкі пастыр.
Кандрусевіч мяркуе, што ў сённяшнім супрацьстаянні вырашаецца лёс не толькі Украіны, але і як мінімум усёй Еўропы. „Мы таксама падчас выпрабаванняў павінны паказаць, на чыім баку знаходзімся: Бога ці злога духа. Калі на баку Бога, то можам быць упэўненымі, што Ён нам дапаможа”, — падкрэслівае Кандрусевіч.
Фота Віталія Палінеўскага
