Як мяняецца жыццё гамяльчукоў з вайной на тэрыторыі Украіны?



Як мяняецца жыццё гамяльчукоў з вайной на тэрыторыі Украіны?

Пра гэта Радыё Рацыя распавяла праваабаронца са Светлагорску Алена Маслюкова:

– У Гомель звозяць шмат расейскай тэхнікі, шмат параненых расейскіх вайскоўцаў у Нароўлю. Адзін чалавек сказаў пра параненых, якіх прывозяць, што прасцей здаць на металалом, чым лекаваць. Так і сказаў.

Ведаю, што патрабуюць ад медыкаў даваць падпіскі пра тое, што яны не будуць разгалошваць тое, што бачаць. Таксама паступала інфармацыя са Светлагорскага шпіталя, што дактароў і медсясцёр будуць адпраўляць у палявы шпіталь у Нароўлю.

Гэтую інфармацыю праваабаронца сабрала праз свае прыватныя сувязі. Алена Маслюкова дадала: калі раней мы дзялілі рубеж на “да 2020-га года” і “пасля 2020-га года”, то цяпер новы рубеж — пачатак вайны супраць Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя