AMD і Intel спыняе пастаўкі ў Беларусь і Расею
Intel і AMD аб’явілі аб спыненні паставак сваёй прадукцыі ў Расею і Беларусь на фоне вайны ва Украіне і міжнародных санкцый. Згодна з пастановай ЗША, экспартныя абмежаванні не распаўсюджваюцца на карыстацкую электроніку, але абедзве кампаніі пацвердзілі, што прыпынілі ўсе пастаўкі, у тым ліку кліенцкія, серверныя і графічныя працэсары.
«Intel асуджае ўварванне Расеі ва Украіну, і мы прыпынілі ўсе пастаўкі кліентам як у Расеі, так і ў Беларусі. Нашы думкі з усімі, каго закранула гэтая вайна, у тым ліку жыхароў Украіны і суседніх краін, а таксама ўсіх тых, у каго ёсць сем’і, сябры і блізкія ў гэтым рэгіёне», – паведамілі ў кампаніі.
Раней ЗША і Еўразвяз увялі санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расеі, якія прадугледжваюць абмежаванні на экспарт паўправаднікоў, у тым ліку працэсараў. Кампанія таксама пералічыла 1,2 млн долараў на дапамогу бежанцам з Украіны і адкрыла збор сярод сваіх супрацоўнікаў.