У Гомелі пераследуюць грамадзянаў за салідарнасць з Украінай



Маці гомельскага палітвязня Іллі Міронава давялося двое сутак правесці ў ізалятары часовага ўтрымання за жоўта-блакітны сцяжок у акне, які заўважыў мясцовы ўчастковы.

– А дзясятай вечара званок. Адкрываю – стаіць участковы, яшчэ адзін чакае. І адразу ідзе на кухню, я за ім. Кажа – а што гэта ў вас там? – да акна. А там украінскі сцяжок. Збірайцеся кажа, паедзем зараз.

Таксама вядома пра тое, што ў гомельскім ІЧУ правядзе паўмесяца кандыдат навук Ірына Кучвальская за тое, што выйшла з антываенным плакатам да аднаго з выбарчых участкаў у Гомелі 27 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя