Пад Кіевам загінуў беларус, які змагаўся за Ўкраіну
Першая страта беларускага нацыянальнага падраздзялення. У баях за горад Бучу пад Кіевам загінуў Ілля (мянушка „Літвін”). Ён быў добраахвотнікам з беларускае роты, створанай у складзе тэрытарыяльнае абароны Ўкраіны.

У чацвер Ілля быў паранены, медычная аперацыя не дапамагла ўратаваць жыццё, паведамляе тг-канала Белага Легіёну. У палку «Азоў» Ілля ваяваў з 2014 года. «Гэта мой братэрскі народ, я не мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць», — казаў ён.